Главная arrow Резолюции по вопросу строительства АЭС arrow Рэзалюцыя Асамблеі Дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і грамадскіх ініцыятываў Беларусі
Рэзалюцыя Асамблеі Дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і грамадскіх ініцыятываў Беларусі
Автор Administrator   
03.07.2009 г.

Рэзалюцыя Асамблеі

Дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і грамадскіх ініцыятываў Беларусі.

Прынята 07.03.2009

Уладамі Беларусі агучаны планы па будаўніцтве атамнай электрастанцыі. Палітычнае рашэнне было прынята з парушэннем Орхускай канвенцыі і дзеючага нацыянальнага заканадаўства без шырокай грамадскай дыскусіі па пытаннях эканамічнай і экалагічнай мэтазгоднасці ўзвядзення АЭС у Беларусі,  а таксама, вызначэння месца яе размяшчэння  і выканаўцы будаўніцтва.

Была праігнараваная пазіцыя незалежных экспертаў, спецыялістаў, вучоных, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыў і рухаў, грамадзян Беларусі, якія рабілі спробы наладзіць адкрыты раўнапраўны дыялог па гэтым пытанні.

Мы, удзельнікі 6-й Асамблеі няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў выказваем сваю нязгоду з рашэннем аб будаўніцтве атамнай станцыі. Памятаючы аб трагедыі Чарнобыля, патрабуем скасаваць неабгрунтаванае і няўзгодненае з шырокай грамадскасцю рашэнне аб пабудове АЭС у Беларусі і патрабуем шырокага адкрытага абмеркавання гэтай праблемы на падставе дзеючага заканадаўства і міжнароднага права.

 
След. »